Федерация Архив 31 декабря 2018

Будзем разам у 2019!

Навагоднiя вiншаваннi ад старшынi ФХБ

 Шаноўныя сябры!

Для мяне вялiкi гонар шчыра павiншаваць Вас з надыходзячым Новым годам! Год мiнулы нельга назваць простым для нашага хакея. Але ў свята нельга прыгадваць кепскае. Спадзяемся, што надыходзячы 2019 год будзе больш шчаслiвым для ўсiх нас.

Здароўя i дабрабыту вам i вашым сем’ям, паважаныя сябры. Дзякуй за тое, што былi з намi ў 2018-м. Будзем разам i ў 2019-м!

Старшыня асацыяцыi «Федэрацыя хакея Рэспублiкi Беларусь»

Генадзь Савiлаў