КХЛ Событие 06 января 2020

Гульня мінскага «Дынама» з «Куньлунем» 7 студзеня будзе прысвечана Калядам

І пачнецца а 16-й гадзіне.

У аўторак 7 студзеня мінскае «Дынама» прымае кітайскі клуб «Куньлунь». Гульня прыпадае на Раство, таму клуб прапануе заўзятарам працягнуць цудоўную беларускую традыцыю і далучыцца да святкавання Калядаў.

Нажаль, традыцыя гэта становіцца менш папулярнай. Але нават калі сёння ўвечары вы калядаваць не плануеце, далучыцца да калядавання можна будзе на «Мінск-Арэне»! 7 студзеня заўзятараў чакае:

- выступ гурта «Стары Ольса» да гульні і ў перапынках паміж перыядамі. Гурт грае сярэднявечную музыку і часта звяртаецца да гісторыі Беларусі і традыцый нашай краіны. Варта прыйсці крыху раней, каб паслухаць іх у перадматчавым шоў;

- элементы афармлення ў беларускім калядным стылі;

- Калядаванне. Нашыя продкі пераапраналіся ў розных жывёл ды хадзілі па вёсцы, спыняючыся каля кожнай хаты. Калядоўшчыкі спявалі ды танчылі, жадаючы гаспадарам здароўя і дабрабыту. Данамаўскія таксама пажадаюць шчасця ды дабрабыту ўсім заўзятарам, якія прыдуць на матч «Дынама»;

- Калядныя забавы. Падчас паўз, перапынкаў паміж перыядамі ды ў файе «Мінск-Арэны» заўзятараў чакаюць розныя забавы, прысвечаныя каляднай традыцыі;

- Майстар-клас для дзетак «Калядная зорка». Мастачка Надзея Бука навучыць усіх жадаючых рабіць прыгожыя паштоўкі у выглядзе зорак. Мерапрыемства адбудзецца ў дзіцячай зоне, якая знаходзіцца на шостым паверсе трыбуны А.

Раім заўзятарам далучыцца да святкавання і паглядзець цікавую гульню ў рамках КХЛ! Квіткі на матч можна набыць тут. Нагадваем, што стартавае ўкідванне адбудзецца а 16-й гадзіне!