22 августа 2021

Iгар Равенка: мне спадабаўся «Сокал», вельмі хуткая каманда

– Віншую з перамогай. Распавядзі пра гульню, якой яна атрымалася для каманды?

– Вялікі дзякуй. Гульня сення была вельмі цяжкая, складана было сабрацца. Трэба было б і лед пасля раскаткі заліць, было шмат снегу. А так, у прынцыпе, гулялі з сярэбраным прызерам аднаго з еўрапейскіх чэмпіянатаў, каманда вельмі хуткая. Мне матч спадабаўся.

– Што адбывалася ў распранальні пасля першага перыяду, калі каманда саступала 0:2?

– Наш капітан вельмі культурна падказаў хакеістам, як як трэба падыходзіць да гульні, і ўсе павесялелі, мы пайшлі і выйгралі:). А калі сур'езна – мы паглядзелі і разабралі некалькі момантаў, дзе не зусім добра выконвалі трэнерскую ўстаноўку. Усе было добра.

– Ты закінуў дзве шайбы, успомні пра іх.

– Па першай шайбе я не зусім зразумеў, дзе яна была, проста кінуў: ба-бах – і гол :) Другую шайбу закінуў роўна так, як і адпрацоўвалі на трэніроўках, адзін у адзін.

– Зусім хутка пачынаецца чэмпіянат краіны. Першая сустрэча ў «Гомеля» з мінскім «Юнацтвам». Чаго чакаеце ад гэтай гульні?

– Усе будзе нармальна. Мы рыхтуемся да «Юнацтва», хочацца выйграць і пачаць сезон з перамогі, гэта вельмі важна для нас. Зараз крыху адпачнем, падрыхтуемся і, я спадзяюся, мы пераможам у гэтай сустрэчы.